wd wp Пошук:

Аляксандра Рыгораўна Мураўёва

Аляксандра (Александрына) Рыгораўна Мураўёва (руск.: Александра Григорьевна Муравьёва; 1804 — 22 лістапада 1832, Пятроўскі Завод), народжаная графіня Чарнышова, сястра дзекабрыста Захара Чарнышова[1], жонка дзекабрыста Мікіты Мураўёва, якая паследвала за ім у Сібір.

Біяграфія

Дачка дзейснага таемнага саветніка Рыгора Іванавіча Чарнышова (1762—1831) і Лізаветы Пятроўны Квашнінай-Самарынай (1773—1828). Жонка Мікіты Мураўёва з 22 лютага 1823 года. Калі мужа арыштавалі, чакала трэцяе дзіця. Дазвол следваць за мужам атрымала праз Маскву, бачылася з Аляксандрам Пушкіным, які перадаў ёй свае вершы, адрасаваныя дзекабрыстам «У глыбіні сібірскіх руд…», і пасланне да І. Пушчына — «Мой первый друг, мой друг бесценный…». Прыбыла ў Чыцінскі астрог у лютым 1827 года. Памерла ў Пятроўскім Заводзе. З траіх дзяцей Мураўёвых, якія нарадзіліся ў Сібіры, выжыла толькі дачка Соф’я. Аляксандра Рыгораўна завяшчала пахаваць сябе побач з маці, але на гэта не быў атрыманы дазвол уладаў. Над магілай А. Мараўёвай па жаданні мужа была пабудаваная капліца.

Зноскі

  1. Чернышев Захар Григорьевич (декабрист)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1832 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мураўёвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Жонкі дзекабрыстаў
Катэгорыя·Памерлі ў Іркуцкай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу