Алякса́ндра Агі́нская (19 сакавіка 1730 — 28 жніўня 1798) — грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Дачка Фрыдэрыка Міхала Чартарыйскага.
У 1748 годзе выйшла замуж за Міхала Антонія Сапегу, а пасля яго смерці ў 1761 годзе — за вялікага гетмана літоўскага Міхал Казіміра Агінскага. Такім чынам за сваё жыццё, з’яўлялася прадстаўніцай трох выбітнейшых родаў таго часу.
Па смерці бацькі атрымала ў спадчыну горад Седльцы з сямю навакольнымі фальваркамі. Шмат зрабіла для эканамічнага і культурнага развіцця горада.