wd wp Пошук:

Аляксандра-палац

Аляксандра-палац — забаўляльны цэнтр, размешчаны ў «Аляксандра-парку» ў Лондане, Вялікабрытанія. Быў пабудаваны ў 1873 годзе як цэнтр адпачынку, адукацыі і забавы, а таксама як адказ Крыштальнаму палацу ў паўднёвай частцы Лондана.

У 1936 годзе палац стаў штаб-кватэрай тэлеканала BBC, першага ў свеце рэгулярнага высакаякаснага тэлебачання. Радыё-вежа, размешчаная ў Аляксандра-палацы выкарыстоўваецца па гэты дзень. У 1996 годзе, дзякуючы намаганням гістарычнай супольнасці Хорнсі, палац стаў помнікам архітэктуры.

Плануемае засваенне будынка ў змешаны комплекс адпачынку, які ўключае ў сябе гатэль, кінатэатр, боўлінг і выставачны цэнтр, сустрэла незадаволенасць з боку грамадскасці і было заблакавана вярхоўным судом у 2007 годзе. Вялікі і Заходні залы звычайна выкарыстоўваюцца для правядзення выстаў, канцэртаў і канферэнцый. У будынку таксама ёсць паб («Bar & Kitchen»).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палацы Лондана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1873 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Канцэртныя залы Вялікабрытаніі