wd wp Пошук:

Аляксандрас Якшэвічус

Аляксандрас Якшэвічус (літ.: Aleksandras Jakševičius, 2 студзеня 1886, Шаўлі, Расійская імперыя (цяпер Шаўляй, Літва) — 1971, Вільнюс) — літоўскі і беларускі партыйны дзеяч, публіцыст, перакладчык і рэвалюцыянер, адзін са стваральнікаў Камуністычнай партыі Літвы.

Біяграфія

Працаваў у чыгуначных майстэрнях Гомеля, настаўнічаў у Мінску. Наркам шляхоў зносін у Літбеле. У 1931-32 рэдактар газеты «Raudonasis artojas» у Мінску. Пераклаў на літоўскую мову «ТВТ» Я.Маўра[1]. 26 лістапада 1936 арыштаваны у Мінска. Асуджаны 5 кастрычніка 1937 пазасудовым органам НКВД як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК[2]. Пакаранне адбываў разам з паэтам С. Шушкевічам[3]. Пасля вайны жыў у Вільнюсе. Рэабілітаваны 9 снежня 1954.

Быў жанаты, меў дзіця.

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_marc?a001=BY-SEK-284129
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаўляі
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на літоўскую мову
Катэгорыя·Публіцысты Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Літвы