wd wp Пошук:

Аляксандрас Абішала

Аляксандрас Абішала (лат.: Aleksandras Abišala; нар. 28 снежня 1955 года) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1992 годзе.

У 1978 годзе скончыў Вільнюскі ўніверсітэт па спецыяльнасці “Фізіка”. Пасля два гады служыў у Савецкай Арміі. У пачатку 1980-х гадоў працаваў інжынерам у Каўнаскім політэхнічным інстытуце, а з 1981 года — галоўным інжынерам Навукова-даследчага інстытута радыёвымярэнняў.

У 1988 годзе ўключыўся ў дзейнасць руху Саюдзіс. У лютым 1990 года стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, быў адным з падпісантаў Акта аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка 1990 года. У 1991 годзе заняў пасаду міністра без партфеля. З 21 ліпеня па 2 снежня 1992 года — прэм’ер-міністр Літвы. У тым жа годзе ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці. У 1993 годзе пачаў кіраваць прыватнай кансалтынгавай кампаніяй.

Зноскі

  1. various authors Aleksandras Algirdas Abisala // Прабук — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Інце
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных