Абу-ль-Абас Ахмад ібн Джафар аль-Мутамід (842/844 — 892) — халіф з дынастыі Абасідаў, кіраваў з 870 па 892 год. Прыйшоў да ўлады пасля дзесяцігоддзя смут і палацавых пераваротаў.
Падзяліў дзяржаву на дзве часткі: заходнюю, якая складалася з Іфрыкіі, Егіпта і Сірыі, і ўсходнюю, у якую ўваходзілі Ірак, Іран і Аравія. Эмірам заходняй часткі прызначыў свайго сына — Джафара, усходняй свайго брата — аль-Мувафака. Пасля фактычна даверыў кіраванне дзяржавай аль-Мувафаку, пасяліўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Самары, адкуль рэдка выязджаў. У 885 годзе ад халіфата канчаткова адкалолася Арменія.
Тэмы гэтай старонкі (10):