wd wp Пошук:

Аль-Амаль

Аль-Амаль (араб. مسبار الأمل‎‎, «Надзея») — эмірацкая аўтаматычная міжпланетная станцыя, якую адправілі да Марса ў рамках Emirates Mars Mission (араб. مشروع الإمارات لاستكشاف المريخ) з Японіі 19 ліпеня 2020 года 21:58:14 UTC[1] c касмічнага цэнтра Танэгасіма пры дапамозе ракеты-носьбіта H-IIA[2][3][4]. 14 і 15 ліпеня ААЭ двойчы пераносіла старт місіі Mars Hope Probe з-за навальнічных аблокаў на касмадроме[5].

Гэта першы марсіянскі спадарожнік Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і арабскага свету ў цэлым. Апарат быў створаны пры супрацоўніцтве Касмічнага цэнтра Махамеда ібн Рашыда і амерыканскай Лабараторыі атмасфернай і касмічнай фізікі ў Універсітэце Каларада, а таксама іншых арганізацый, такіх як універсітэт штата Арызона і Каліфарнійскі універсітэт у Берклі[6]

Навуковая мэта, пастаўленая перад гэтым спадарожнікам, —гэта стварэнне поўнай карціны марсіянскай атмасферы. Апарат будзе даследаваць, як змяняецца надвор’е на працягу дня і на працягу года, вывучаць метэаралагічныя падзеі ў ніжніх пластах атмасферы, такія як пылавыя буры, а таксама назіраць за надвор’ем у розных геаграфічных абласцях Марса[7][8].

Зноскі

  1. Китай перевозит ракету на место запуска предстоящей миссии на Марс, 19 июля 2020 года
  2. Японская ракета отправилась на Марс с зондом, принадлежащим ОАЭ, 20 июля 2020
  3. Япония запустила к Марсу космический зонд ОАЭ «Аль-Амаль»
  4. Японская ракета готова отправить в космос первый марсианский зонд ОАЭ, 19 июля 2020
  5. ОАЭ перенесли миссию на Марс на неопределённый срок
  6. Chang, Kenneth. From Dubai to Mars, With Stops in Colorado and Japan(нявызн.), The New York Times (15 лютага 2020).
  7. EMM - Scientific Goals(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 20162016-04-06. Праверана 21 ліпеня 2020.
  8. ОАЭ запускают первый для арабского мира аппарат на Марс. Он будет исследовать загадку истончившейся атмосферы планеты и соревноваться с американскими спутниками(нявызн.), Meduza (12 ліпеня 2020).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра касмічныя апараты без нумара палёту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра касмічныя апараты без ілюстрацый
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2020 год у касманаўтыцы
Катэгорыя·Навука ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах
Катэгорыя·2020 год у Азіі
Катэгорыя·Даследаванне Марса