wd wp Пошук:

Альфрэд Шварцман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шварцман.

Карл Альфрэд Маркус Шварцман (ням.: Karl Alfred Markus Schwarzmann; 22 сакавіка 1912, Фюрт — 11 сакавіка 2000, Гослар) — нямецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён 1936 года, уладальнік шасці алімпійскіх узнагарод. Удзельнік Другой сусветнай вайны, афіцэр паветрана-дэсантных сіл вермахта, кавалер Рыцарскага крыжа Жалезнага крыжа.

Біяграфія

Уступіў у шэрагі вермахта 1 красавіка 1935 года, падпісаўшы кантракт на 12 гадоў службы. 1 мая бягучага ж года выбраны ў склад гімнастычнай зборнай Германіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 1936 года. На Алімпійскіх гульнях выйграў тры залатыя і дзве бронзавыя ўзнагароды, стаўшы алімпійскім чэмпіёнам у абсалютным першынстве, у складзе зборнай Германіі ў камандных спаборніцтвах, а таксама ў апорным скачку. Пасля завяршэння Гульняў працаваў інструктарам у спартыўнай школе.

У 1939 годзе пераведзены ў парашутныя войскі, у 1940 годзе атрымаў званне старшага лейтэнанта. 10 мая 1940 года ў складзе парашутнага падраздзялення (ням. 8./Fallschirmjäger-Regiment 1) высаджваецца ў Галандыі і прымае ўдзел у жорсткіх баях за ўзбярэжжа. Цяжка паранены ў лёгкае, знойдзены галандскімі салдатамі ў раёне горада Дордрэхт. Захаваў жыццё дзякуючы галандскаму канькабежцу Сімону (Сіму) Хайдэну (Simon (Siem) Heiden, 1905—1993, удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 1928 года, рэкардсмен свету), які пазнаў у параненым афіцэры трохразовага алімпійскага чэмпіёна. 29 мая 1940 года Альфрэд Шварцман атрымлівае Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа.

Пазней прыняў удзел у Крыцкай аперацыі, у 1942 годзе атрымлівае званне капітана. У перыяд з верасня 1941 года па чэрвень 1942 год ваюе на Усходнім фронце на тэрыторыі СССР пад Ленінградам у раёне Нявы (Неўскі пятачок) і ў раёне Волхава.

15 сакавіка 1943 года ўзначальваў штаб 7-й паветранай дывізіі, пазней Першай парашутнай дывізіі. Да канца вайны кладзецца ў шпіталь з прычыны рэцыдыву наступстваў ранення. 20 красавіка 1945 года атрымоўвае званне маёра. 9 мая 1945 года запалонены брытанцамі, вызвалены з палону 29 кастрычніка 1945 года.

Працягваў трэніроўкі і ў 1952 годзе ў 40-гадовым узросце выйграў сярэбраную алімпійскую ўзнагароду на Гульнях у Хельсінкі. Па завяршэнні спартыўнай кар’еры працаваў выкладчыкам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126797803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126797803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126797803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126797803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фюрце
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
Катэгорыя·Гімнасты Германіі
Катэгорыя·Парашутысты