wd wp Пошук:

Альфрэд Джон Кін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кін.

Пажар на шаўковай фабрыцы Дэрбі 1910

Альфрэд Джон Кін (англ.: Alfred John Keene, 1864—1930) — брытанскі мастак-акварэліст, які працаваў у Дэрбі.

Альфрэд быў чацвёртым сынам фатографа Рычарда Кіна (Richard Keene), якіў выдаваў Derby Telegraph, братам акварэліста Уільяма Какстона Кіна (William Caxton Keene) і фатографа Чарльза Бароў Кіна (Charles Barrow Keene). З 1878 па 1895 гады ён вучыўся ў Мастацкай школе Дэрбі[1].

Разам з Чарльзам Альфрэд вёў сямейны бізнес пасля смерці бацькі. У 1887 годзе ён стаў заснавальнікам «Клуба замалёвак» (Derby Sketching Club)[2].

Малюнкі Кіна калекцыянаваў Альфрэд Гудзі (Alfred E. Goodey), які купіў іх 77 штук. У 1936 годзе Гудзі перадаў сваю калекцыю Музею і мастацкай галерэі Дэрбі[1].

Зноскі

  1. 1 2 Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey’s Derby. pp. 9–13. ISBN 1 85983 379 9.
  2. History of Derby Sketching Club (нявызн.) (недаступная спасылка). Derby Sketching Club. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2010. Праверана 2 February 2011.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Англіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў