Альфрэд Гарыевіч Шнітке[3] (ням.: Alfred Schnittke; 24 лістапада 1934 — 3 жніўня 1998) — савецкі і расійскі кампазітар, тэарэтык музыкі і педагог (аўтар артыкулаў пра рускіх і савецкіх кампазітараў), адзін з найбольш значных музычных дзеячаў другой паловы XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987).