.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Альфонса XIII (ісп.: Alfonso XIII, 17 мая 1886, Мадрыд — 28 лютага 1941, Рым) — кароль Іспаніі (1886—1931), дзед караля Хуана Карласа I і прадзед караля Філіпа VI.
У адрозненне ад большасці манархаў свету Альфонса валадарыў з самага нараджэння (ён нарадзіўся пасля смерці свайго бацькі Альфонса XII 17 мая 1886 года і быў неадкладна абвешчаны каралём), але не да самай смерці (ён быў выгнаны з краіны рэвалюцыяй 1931). Юнацкія і маладыя гады караля прыйшліся на іспанска-амерыканскую вайну, страту Кубы і Філіпін, пачатак палітычнага крызісу ў краіне — за гады яго валадарання анархісты забілі чатырох прэм’ер-міністраў Іспаніі. У 1902 16-гадовы манарх быў абвешчаны паўналетнім. Падчас пандэміі іспанскага грыпу, ўсхадзіўся ў апошнія месяцы першай сусветнай вайны ў 1918, кароль таксама захварэў, але ачуняў. 3 чэрвеня 1928 г. яму было прысвоена званне брытанскага фельдмаршала.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альфонса XIII
Папярэднік: Альфонса XII |
Кароль Іспаніі 1886-1931 |
Пераемнік: Іспанская рэспубліка 1931-1939 (наступны кароль Хуан Карлас I з 1975) |