wd wp Пошук:

Альта-Парана

Альта-Парана (ісп.: Alto Paraná) — дэпартамент Парагвая з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Сьюдад-дэль-Эстэ.

Гісторыя

У каланіяльныя часы на тэрыторыі цяперашняга дэпартамента знаходзілася мноства паселішчаў. Многія з іх мелі вельмі важнае значэнне, напрыклад, Антыверас, Сьюдад-Рэаль і Віларыка-дэль-Эспірыту-Санта.

Значны рост насельніцтва ў гэтай вобласці пачаўся ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя. Гарадскія цэнтры пачалі з’яўляцца вакол ваенных баз, якія служылі для абароны ад нападаў бандэйрантаў. Прыкладна ў гэты час былі заснаваныя гарады, якія існуюць да гэтага часу, такія як: Віла-Куругуаці, Ігацімі, Каагуасу, Ліма і Ахос.

Пасля Парагвайскай вайны гэтыя землі былі прададзеныя, створаны буйныя маёнткі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні матэ.

Дэпартамент Альта-Парана створаны ў 1945 годзе. У 1990 годзе межы дэпартамента набылі сучасны выгляд.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дэпартаменты Парагвая