wd wp Пошук:

Сьюдад-дэль-Эстэ

Сьюдад-дэль-Эстэ (ісп.: Ciudad del Este) — другі па велічыні горад Парагвая, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Альта-Парана. Буйны гандлёвы цэнтр. Насельніцтва — каля 274 тысяч чалавек.

Горад заснаваны ў 1957 годзе на рацэ Парана на мяжы з Бразіліяй і насіў назву Пуэрта-Флор-дэ-Ліс. Пазней ён быў перайменаваны ў гонар парагвайскага прэзідэнта Альфрэда Стрэснера ў Пуэрта-Прэcідэнтэ-Стрэснер (ісп. Puerto Presidente Stroessner), а пасля яго звяржэння ў 1989 годзе атрымаў назву Сьюдад-дэль-Эстэ (Усходні горад).

Горад з’яўляецца часткай так званага «раёна трох межаў» — зоны бяспошліннага гандлю, і паколькі ён ствараўся як прыгранічны гандлёвы цэнтр, то атрымаў статус порта-франка.

Горад падзелены прамымі вуліцамі на асобныя кварталы, заселеныя па нацыянальнай прыкмеце. Асноўная частка насельніцтва азіяцкага паходжання: тайцы, карэйцы, арабы і іранцы.

Дзякуючы будаўніцтву ГЭС «Ітайпу» горад моцна разросся. У 1965 годзе праз раку Парана быў адкрыты «Мост дружбы» даўжынёй 552 метры, які злучыў Сьюдад-дэль-Эстэ з суседнім бразільскім горадам Фос-ду-Ігуасу.

Зноскі

  1. http://geo.stp.gov.py/user/dgeec/tables/paraguay_2019_distritos/public
  2. Парагвай — 1811.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Парагвая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96