wd wp Пошук:

Альтанкавыя птушкі

Альтанкавыя птушкі, альтаншчыкі, буданнікі (Ptilonorhynchidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб’інападобныя. 8 родаў, 18 відаў. Жывуць у трапічных лясах Новай Гвінеі з прылеглымі астравамі і на поўначы і ўсходзе Аўстраліі. Найбольш вядомы альтаншчык атласны (Ptilonorhynchus violaceus).

Апісанне

Даўжыня 22-40 см. Апярэнне бурае, цёмна-сіняе або фіялетавае. У большасці моцная дзюба і ногі, кароткі хвост. Многім відам характэрны палавы дымарфізм: самцы прыгажэйшыя за самак. Робяць з галінак і травы своеасаблівыя буданы або альтанкі (адсюль назва) даўжынёй да 1 метра, вышынёй да 50 см для спароўвання. Пляцоўку перад імі ўпрыгожваюць пер’ем, ракавінамі, бліскучымі каменьчыкамі, насякомымі, кветкамі. Гнёзды на дрэвах. У кладчы 1-3 яйкі. Наседжвае самка. Усёедныя. Здольныя да гукапераймання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вераб’інападобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта