wd wp Пошук:

Альпы Верхняга Праванса

Альпы Верхняга Праванса (фр.: Alpes-de-Haute-Provence) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Парадкавы нумар 4. Адміністрацыйны цэнтр — Дзінь-ле-Бэн. Насельніцтва 140 тыс. чалавек (94-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 6925 км². Дэпартамент размешчаны ў гарыстым раёне з сухім кліматам. Для вядзення земляробства прыходзіцца выкарыстоўваць абрашэнне.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 30 кантонаў і 200 камун.

Гісторыя

Да 13 красавіка 1970 г. дэпартамент зваўся Ніжнія Альпы.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Альпы Верхняга Праванса