wd wp Пошук:

Альжбета Партугальская

Альжбета Партугальская (4 студзеня 1271, Іспанія — 4 ліпеня 1336, Партугалія) — каталіцкая святая. Каралева Партугаліі.

Біяграфія

У маладым узросце была выдадзена замуж за партугальскага караля Дыянісія і стала каралеваю. Усё жыццё фінансава падтрымлівала касцёлы і кляштары ў сваёй краіне, будавала шпіталі, дзіцячыя дамы і прытулкі, вялікую частку маёмасці раздала бедным. Будучы каралеваю, часта выступала пасрэдніцаю ва ўзброеных канфліктах.

Пасля смерці мужа Альжбета ўступіла ў Трэці ордэн святога Францішка. Яна памерла 4 ліпеня 1336 года і была пахаваная ў заснаваным ёю кляштары святой Клары ў Каімбры. З’яўляецца апякункаю Партугаліі[3].

Зноскі

  1. Moguel A. S. La reina Santa de Portugal (Estudio sobre la fecha y el lugar de su nacimiento) Праверана 7 верасня 2007.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Святая Альжбета Партугальская
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя
Катэгорыя·Барселонскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1271 годзе
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Барселонскі дом
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святыя Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сарагосе
Катэгорыя·Кананізаваныя каралевы
Катэгорыя·Памерлі ў 1336 годзе
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Партугаліі