wd wp Пошук:

Альгірдас Гайжуціс

Альгірдас Гайжуціс (нар. 17 кастрычніка 1941 г, Субачус, Паневежыскі павет, Літва) — літоўскі філолаг. Рэктар Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта, акадэмік, хабілітаваны доктар гуманітарных навук.

Біяграфія

У 1956 г. паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта на спецыяльнасць «Літоўская мова і літаратура», але скончыўшы два курсы гісторыка-філалагічнага факультэта, паступіў на філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

Пасля заканчэння Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымаў мэтавае накіраванне ў аспірантуру пры кафедры эстэтыкі таго ж універсітэта. У 1972 годзе Альгірдас Гайжуціс паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пра прыроду мастацкіх каштоўнасцяў», а ў 1984 г. — дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гуманітарных навук. Тэма доктарскай дысертацыі — «Духоўна-творчы патэнцыял мастака». У 1990 годзе Альгірдас Гайжуціс быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Літоўскай Рэспублікі. У 1995 годзе на тую ж пасаду абіраецца яшчэ на адзін тэрмін. З 2003 года Альгірдас Гайжуціс — рэктар Віленскага педагагічнага ўніверсітэта.

Асноўныя навуковыя інтарэсы і навуковая дзейнасць акадэміка Альгірдаса Гайжуціса звязаныя з праблемамі каштоўнаснай інтэрпрэтацыі мастацтва і духоўнага жыцця, развіццём ідэй еўрапейскай філасофіі і ўплывам на літоўскую культуру. У 2009 годзе Альгірдас Гайжуціс абраны акадэмікам Нацыянальнай алімпійскай акадэміі Літоўскай Рэспублікі і ўзнагароджаны Алімпійскай зоркай — вышэйшай узнагародай Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Ганаровы прафесар БДПУ.

Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2010 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Купішкіскім раёне
Катэгорыя·Ганаровыя прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Ганаровыя прафесары БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мовазнаўцы Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы