wd wp Пошук:

Альгірдас Буткявічус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буткявічус.

А́льгірдас Буткя́вічус (літ.: Algirdas Butkevičius; нар. 19 лістапада 1958, Паежэрай, Радвілішкскі раён[1]) — літоўскі палітык, прэм’ер-міністр Літвы з 22 лістапада 2012 года[2], лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.

Біяграфія

У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу ў Шэдуве, у 1984 годзе — Вільнюскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1998 годзе — Літоўскую акадэмію кіравання. Таксама павялічваў кваліфікацыю ў Каўнасе, універсітэтах Даніі і ЗША. Працаваў у Вілкавішкісе ў сферы будаўніцтва і архітэктуры, у 1991 годзе стаў намеснікам начальніка Вілкавішкіскай управы па пытаннях эканомікі і фінансаў, у 1995—1996 — дырэктар па маркетынгу кампаніі AB Vilkasta.

Член КПСС у 1985—1988 гадах, у 1991 годзе ўступіў у СДПЛ, у 1995 годзе ўзначаліў Вілкавішкіскае аддзяленне партыі. З 1990 года — дэпутат мясцовага самакіравання, у 1996 годзе абраны ў Сейм. У 2001—2004 гадах працаваў у бюджэтна-фінансавым камітэце.

У 2004—2005 гадах быў міністрам фінансаў, у 2006—2008 гадах — міністрам транспарта і сувязі. У 2008—2009 гадах выконваў абавязкі кіраўніка СДПЛ, у 2009 годзе абраны старшынёй на пастаяннай аснове. У 2009 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах і заняў другое месца, сабраўшы 162 665 (11,8 %) галасоў.

Сям’я

Зноскі

  1. Цяпер — у складзе Шяўляйскага павета, Літва
  2. Сейм утвердил Альгирдаса Буткявичюса на пост премьера Литвы(нявызн.). Ведомости (22 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 23 лістапада 2012.

Спасылкі

Папярэднік:
Андрус Кубілюс
Прэм'ер-міністр Літвы
22 лістапада 201213 снежня 2016
Пераемнік:
Саўлюс Скверняліс
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Міністры Літвы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Радзвілішкіскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Палітыкі Літвы