Альбрэхт Альтдорфер (ням. Albrecht Altdorfer; 1480, Рэгенсбург — 14 лютага 1538, Рэгенсбург) — нямецкі мастак, майстар жывапісных карцін і гравюр на гістарычныя і рэлігійныя сюжэты. Самым вядомым творам Альтдорфера стала грандыёзная карціна «Бітва Аляксандра». Кіраўнік і самы выбітны прадстаўнік Дунайскай школы жывапісу.