wd wp Пошук:

Алпін II

Алпін, сын Эахайда (шатл. гэл.: Alpin mac Echdach) — кароль Дал Рыяды (839842), бацька Кенета I і Дональда I. Імя Алпін паходзіць ад англа-саксонскага імя Эльфвін.

Храналогія і генеалогія каралёў Дал Рыяды гэтага перыяду яшчэ недастаткова вывучана. Ірландскія хронікі, такія як «Аналы Ульстэра» і «Аналы Інішфалена», прыводзяць імя бацькі Кенета I як Алпін. «Хроніка каралёў Альбы» пачынаецца з Кенета, але некаторыя варыянты ўключаюць спасылку на яго бацьку: «Алпін быў забіты ў Галаўэі, пасля таго, як ён цалкам разарыў і спустошыў яго. І затым каралеўства скотаў было ўключана ў каралеўства [варыянт: зямлю] піктаў». Алпін быў сынам Эахайда IV, які быў сынам караля Дал Рыяды Эахайда III.

Позняя хроніка Джона Фордунскага заве бацьку Кенета «Алпін, сын Эхэя» [Алпін, сын Эаху], і апавядае, што ён быў забіты ў вайне з піктамі ў 836 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Каралі Дал Рыяды
Катэгорыя·Памерлі ў Шатландыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 834 годзе
Катэгорыя·Мак-Альпіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 778 годзе