wd wp Пошук:

Дал Рыяда

Дал Рыяда (шатл. гэл.: Dál Riata) — раннесярэдневяковае гэльскае каралеўства, якое ахоплівала заходняе ўзбярэжжа Шатландыі (сучасная тэрыторыя вобласці Аргайл і Б’ют) і поўнач Ірландыі (сучасная тэрыторыя графства Антрым).

У канцы V стагоддзя частка ірландцаў з перанаселенай тэрыторыі ірландскай Дал Рыяды перабралася на поўнач Брытаніі, дзе яны заснавалі каралеўства, якое стала вядомым як шатландская Дал Рыяда. У 843 годзе, аб’яднаўшыся з каралеўствам піктаў, утварыла Шатландскае каралеўства.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дал Рыяда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Шатландыі
Катэгорыя·Зніклі ў 843 годзе