wd wp Пошук:

Алкет II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Алкет. Алкет II — цар старажытнага Эпіра з роду Пірыдаў, які кіраваў у 313 — 307 гадах да н.э.

Алкет II быў выгнаны з краіны сваім бацькам і стаў царом эпірскім толькі пасля смерці Эакіда. Ён ненавідзеў Касандра. Калі Касандр даведаўся, што Алкет узыйшоў на прастол, ён адправіў свайго палкаводца Лікіёна супраць таго. Спачатку Лікіён пацярпеў паражэнне ад эпіротаў, але ў другой бітве атрымаў угару і захапіў Эўрымены. Пасля гэтага Алкет быў вымушаны прасіць міру. Алкет заключыў саюз з Касандрам, аднак у тым жа годзе эпіроты, не сцярпеўшы яго жорсткасці, забілі Алкета і двух яго сыноў. Пасля смерці Алкета ўлада ў Эпіры перайшла да 12-гадовага Піра I.

Зноскі

Літаратура

Папярэднік:
Эакід
Цар Эпіра
313 да н.э.307 да н.э.
Пераемнік:
Пір I
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў IV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IV стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Цары эпірскія
Катэгорыя·Памерлі ў IV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы