wd wp Пошук:

Алесь Яскевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яскевіч. Алесь (Аляксандр Сямёнавіч) Яскевіч (нар. 12 чэрвеня 1934, в. Ушакі, Чэрыкаўскі раён) — беларускі літаратурны крытык, публіцыст , літаратуразнавец. З 1992 доктар філалагічных навук[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце ў 1944 г. Пасля гэтага маці з дзецьмі пераехала ў родную вёску Дабранку Слаўгарадскага раёна. Вучыўся ў Дабранскай пачатковай школе, Старынскай сямігодцы. У 1953 г. скончыў з сярэбраным медалём Слаўгарадскую СШ. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі БДУ (1958)[1], працаваў у Мінску літсупрацоўнікам шматтыражкі «На страже Октября» (1958—1961), вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы (1961—1964). З 1964 малодшы[1], з 1969 старшы. Потым вядучы супрацоўнік сектара тэорыі гэтага інстытута.

Прымае ўдзел у працы Біблейскай камісіі Беларускага Праваслаўнага Экзархата[2].

Творчасць

З публіцыстычнымі артыкуламі і допісамі пачаў выступаць у друку ў 1957 г., з крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1958 г. У полі зроку А. Яскевіча — шматлікія аспекты гісторыі і тэорыі літаратуры, традыцыі і наватарства, станаўленне нацыянальнага класічнага стылю («Нараджэнне новага мастацтва», 1980 г., у сааўтарстве; «Карані маладога дрэва», 1967 г.), псіхалогія творчасці і індывідуальнасці пісьменніка («Грані майстэрства», 1974 г.), структура празаічнага і вершаванага твора («Ад слова — да вобраза», 1968 г.; «У свеце мастацкага твора» 1977 г.), праблемы літаратурнай метадалогіі, перакладу з блізкамоўных літаратур, аналітычнай перакладчыцкай канцэпцыі («Выхад за круг», 1985)[1].

Па-наватарску напісана даследаванне А. Яскевіча «Станаўленне беларускай мастацкай традыцыі» (1987), дзе прасочаны генезіс сучаснай беларускай літаратуры, у новым святле паказана ўзаемадзеянне літаратуры і фальклору. Выступае ў перыядычным друку з праблемамі артыкуламі па пытаннях развіцця беларускай літаратуры. Распрацоўвае новыя эксперыментальныя падыходы ў даследаванні рытму паэзіі і прозы («Рытмічная арганізацыя мастацкага тэксту», 1991). Спецыялізуецца таксама ў галіне скарыназнаўства і біблеістыкі.

Бібліяграфія

Аўтар 20 манаграфіі і больш за 170 навуковых і навукова-метадычных публікацый.

Адзін з аўтараў манаграфіі «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: агульны рух і галоўныя тэндэнцыі» (1972), «Пытанні паэтыкі» (1974), «Нараджэнне новага мастацтва : сацыялістычны рэалізм ― заканамернасць гістарычнага развіцця беларускай літаратуры» (1980), «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (1999).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Яскевич Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
  2. Алесь Яскевіч // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 641.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Біблеісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай біблеістыкі
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў