wd wp Пошук:

Алесь Шашкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шашкоў. Алесь (Аляксандр Андрэевіч) Шашкоў (3 студзеня 1923, Раманоўшчына, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 2015[1]) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па заканчэнні сярэдняй школы (1941) пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1947) — адказны сакратар чашніцкай раённай газеты «Сцяг сацыялізму». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ і стаў працаваць у газеце «Звязда». У 1954—1957 гг. — рэдактар аддзела часопіса «Калгаснік Беларусі». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), завочна — Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага (1961). Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Народная асвета».

Творчасць

Друкуецца з 1947. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Змена» (1951), «Абуджэнне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Ранняй вясною» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), «На вадзе і такое здараецца» (1966), зборніка аповесцей «Лань — рака лясная» (1979), раманаў «Спытай сваё сэрца…» (1971), «Навальніца спее ў цішыні» (1995). У іх тэмы перажытага на вайне, пасляваеннага жыцця вёскі, складанасць і непаўторнасць чалавечых характараў.

Узнагароды

Творы

Зноскі

  1. chyrvonka.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі