У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салагуб. Алесь Салагуб (18 кастрычніка 1906, в. Зарудзічы, цяпер Смаргонскі раён — 17 мая 1934) — беларускі паэт, вязень Лукішак.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 годзе нелегальна перайшоў у БССР, дзе скончыў БДУ (1931). 10 жніўня 1933 г. арыштаваны і 17 мая 1934 г. расстраляны. Друкаваўся з 1925 года, у 1929 г. у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі»[1]. У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік».