wd wp Пошук:

Алесь Сакалоў

Але́сь Сакало́ўбеларускі скульптар

.[2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску 31 траўня 1989 года. У 2008 годзе скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І. Ахрэмчыка па спецыяльнасці мастак-скульптар. У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці Мастак-скульптар. Выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім вучылішчы ім. Глебава. Сябра секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў з 2014 года.

Прымае ўдзел у рэспубліканскіх выставах з 2008 года і пленэрах з 2010 года. Аўтар скульптуры «Сэрца» на прылеглай тэрыторыі РНПЦ кардыялогія ў горадзе Мінск.

Творчасць

Скульптуры «Каўчэг» (2016), «Дрэва жыцця» (Смаргонь, 2014), «Рака» (Лагойск, 2010), «Птушка» (Паставы, 2012). Праца ў аўтарскім калектыве над помнікам пісемнасці ў горадзе Быхаў з І. Арцімовічам, В. Цімашавым, П. Піраговай. Удзельнік міжнароднага мастацкага пленэру ў горадзе Калінінград у 2011, 2012, 2013 гадах.

У 2021 годзе ў Мінску ў адной з выставачных залаў Музея Заіра Азгура працавала выстава адной скульптуры Алеся Сакалова. Скульптура атрымала назву «П’ета» (італ.: pietà) і прысвечана чарнобыльскай трагедыі. Гэта класічная тэма сцэны аплаквання Хрыста[ru] Маці Божай у іканаграфіі[ru].

Зноскі

  1. 1 2 http://bel-art.by/authors_sokolov_al.php
  2. У Менску адкрылася выстава адной скульптуры. Яна прысвечаная чарнобыльскай трагедыі(нявызн.), Белсат (2021.04.22 18:58). Праверана 22 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў