wd wp Пошук:

Алесь Бадак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бадак. Аляксандр Мікалаевіч (Алесь) Бадак (нар. 28 лютага 1966, в. Туркі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень[1].

Біяграфія

На пасаде намесніка дырэктара РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“»

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У школе цікавіўся творчасцю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе[2]. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».

З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць

Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе[2] (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні[2].

У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»[3]. Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, піша багата вершаў, аповесцей, казак, пазнавальнай літаратуры[4].

У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Бібліяграфія

Зборнікі паэзіі

Літаратурныя творы для дзяцей

Апавяданні

«Iнструкцыя па спакушэннi замужнiх жанчын» (газ. «Лiтаратура i мастацтва», 2008; псіхалагічная драма)

У перакладзе на рускую мову

Узнагароды

Зноскі

  1. Галіна Махнач Літаратура цяпер і назаўсёды // Беларуская думка : Часопіс. — Мн.: Адміністрацыя Прэзідэнта РБ, 2015. — № 1. — С. 38. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2015.
  2. 1 2 3 Яфімава, 1996, с. 78
  3. Віка Трэнас. Лаўрэаты прэміі “Залаты апостраф” (бел.) . Час навінаў (23 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 6 жніўня 2014.
  4. Грушэцкі А. Л. Шэсць стагоддзяў дзіцячай літаратуры // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”», 15 жніўня 2014. — В. 4781. — № 32. — С. 6.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Паэты-песеннікі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»