wd wp Пошук:

Алена Уладзіміраўна Мікуліч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікуліч.

Алена Уладзіміраўна Мікуліч (21 лютага 1977, Мінск) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.

Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў другой палове 1990-х гадоў. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года у Атланце, чэмпіёнка свету, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла горад Мінск, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзілася 21 лютага 1977 года ў Мінску. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, праходзіла падрыхтоўку на вяслярнай базе ў Мінску.

У 1995 годзе прымала ўдзел у маладзёжным чэмпіянаце свету ў Познані, дзе заняла пятае месца ў заліку парных чацвёрак. Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Марына Знак, Наталля Турок, Наталля Стасюк, Тамара Давыдзенка, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Мікуліч неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай. У 1999 годзе на сусветным першынстве ў канадскім Сент-Катарынсе ўзяла золата ў бязрульных чацвёрках, абагнаўшы ў фінальным заездзе ўсіх сваіх саперніц.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працавала дырэктарам мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па акадэмічным веславанні.

Цяпер працуе намеснікам дырэктара Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы «Атлет»[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Elena Mikulitch Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Yelena Mikulich Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Руководство. Минский городской центр олимпийского резерва по легкой атлетике
  4. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваеннi групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь“»
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года