wd wp Пошук:

Алена Сяргееўна Агарэлышэва

Алена Сяргееўна Агарэлышэва (25 снежня 1987, Мінск) — беларуская грамадская актывістка, магістарка сацыялогіі, кіраўніца (у 2018-2020 гг.) і выкладчыца гендэрнай канцэнтрацыі ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі (Мінск)[1], трэнерка і распрацоўшчыца адукацыйнага курсу «Агенты змен супраць хатняга гвалту» у Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын[2].

Даследчыца ў галіне сацыялогія, антрапалогія па праблемах гендэра, цялеснасці, індустрыі моды і стылю, рэалізацыі правоў ЛГБТК. Займаецца распрацоўкай і кіраўніцтвам праектаў у грамадскіх арганізацыях.

Біяграфія

Алена Агарэлышэва нарадзілася 25 снежня 1987 года ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у галіне гендэрных даследванняў. Працавала ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі малодшай навуковай супрацоўніцай, мэнэджаркай праектаў ва Установе «Новая Еўразія»[3].

Пачынаючы са студэнцкага часу, Алена Агарэлышэва пашырала свае веды і атрымлівала цікавы вопыт па некалькіх дадатковых напрамках: у 2009 г. — міжнародны курс па праектнаму мэнэджмэнту ад Брытанскага cавета «Intercultural Navigators», у 2010 г. — стажыроўка PR ад Інстытута па сувязях з грамадскасцю (Institute of Public Relations). У 2011—2012 гг. праходзіла стажыроўку ў Інстытуце дызайна імя Мохай-Надзь (Moholy-Nagy Művészeti Egyetem, Венгрыя), а ў 2016 г. — ва Універсітэце Сёдэрторн на кафедры гендэра (Södertörns högskola, Швецыя).

З 2010 па 2014 гады працавала журналісткай і мэнэджэркай на сайце «Альтэрнатыўная маладзёвая платформа»[4].

У 2013—2014 гг. з’яўлялася даследчыцай і каардынатаркай праектаў Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»[5] (Коўна-Мінск).

З 2014 г., дзякуючы адукацыйнаму курсу ў Беларускім маладзёвым грамадскім аб’яднанні «Новыя твары»[6], мае сэртыфікат трэнера па форум-тэатру.

У 2017 г. выдатна скончыла гендэрную магістратуру ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

У 2017 г. была трэнеркай першага ў Баранавічах жаночага беларуска-нямецкага фэсту «RaCAMAha»[7].

Займалася даследваннямі па праблемах прэзентацыі ў сучасным грамадстве людзей з анкалогічнымі дыягназамі і асабліва жанчын з ракам грудзі. З 9 па 18 чэрвеня 2017 г. удзельнічала ў інтэрактыўным праекце па гэтаму пытанню — «Забараніць немагчыма(е)»[8] з выступам «Анкацела — (не)нарматыўнае цела»[9].

У 2017—2018 гг. з’яўлялася нацыянальнай кансультанткай ЮНІСЕФ у Беларусі[10].

У 2018 г. працавала праектнай мэнеджэркай і каардынатаркай «Фэста квір-кіно DOTYK»[11][12], таксама як каардынатарка дзейнічала ў Community Centre для ЛГБТК+ і іх блізкіх[13]

У 2018-2020 гг. з’яўлалася кіраўніцай гендэрнай канцэнтрацыі ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі (Мінск)[14]

Інфармацыя ў СМІ

  1. Александра Савинич. «Ты классная девчонка, я хочу с тобой секса». Минские феминистки о том, как гендерное образование изменило их жизнь[15]
  2. Юлия Тарибо. Елена Огорелышева: «Если принц Уэльский пригласит меня на прием к королеве, я соберусь за 5 минут — и буду выглядеть потрясающе!»[16]
  3. Пра першае каханне распавядуць класныя кіраўніцы? У 9-11 класах уводзяць «Асновы сямейнага жыцця»[17]
  4. Прэс-канферэнцыя DOTYK 2018[18]
  5. Выкладчык ECLAB Алена Агарэлышава[19]

Асобныя публікацыі Алены Агарэлышэвай

Зноскі

  1. ECLAB — Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі Архівавана 19 красавіка 2019.
  2. ИВКА Беларусь/YWCA Belarus
  3. Новая Евразия
  4. Альтэрнатыўная Моладзёвая Платформа
  5. Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»
  6. БМОО «Новые лица» Архівавана 2 мая 2019.
  7. «RaCAMAha» — женский беларусско-немецкий фестиваль
  8. Интерактивный проект ECLAB «Запретить невозможно(е)»
  9. Огорелышева Е. Онкотело — (не)нормативное тело. (Транскрипт доклада.)
  10. ЮНИСЕФ в Беларуси
  11. Фэстываль квір-кіно DOTYK
  12. Прэс-канферэнцыя DOTYK 2018
  13. Community Centre для ЛГБТК+ і іх блізкіх
  14. ECLAB — Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі Архівавана 19 красавіка 2019.
  15. Александра Савинич. «Ты классная девчонка, я хочу с тобой секса». Минские феминистки о том, как гендерное образование изменило их жизнь
  16. Юлия Тарибо. Елена Огорелышева: “Если принц Уэльский пригласит меня на прием к королеве, я соберусь за 5 минут — и буду выглядеть потрясающе!(недаступная спасылка)
  17. Пра першае каханне распавядуць класныя кіраўніцы? У 9-11 класах уводзяць «Асновы сямейнага жыцця»
  18. Прэс-канферэнцыя DOTYK 2018
  19. Выкладчык ECLAB Алена Агарэлышава Архівавана 27 красавіка 2019.
  20. Огорелышева Е. Онкотело — (не)нормативное тело. (Транскрипт доклада.)
  21. Алена Агарэлышава. Вобраз і медыум: паміж навукай і відовішчам. Рэцэнзія на книгу Сарна А. Образ и медиум: визуальный текст в массовой коммуникации: сборник статей (2012)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе