wd wp Пошук:

Алена Сямёнаўна Чыжова

Алена Сямёнаўна Чыжова (руск.: Еле́на Семёновна Чижо́ва; 4 мая 1957, Ленінград) — руская пісьменніца, перакладчыца і эсэістка, эканамістка.

Біяграфія

Нарадзілася 4 мая 1957 года ў Ленінградзе.

Выкладала кіраванне вытворчасцю і англійскую мову, кандыдат эканамічных навук.

У 1990-х гадах займалася бізнесам.

Галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Всемирное слово» (Санкт-Пецярбург).

Погляды

У сакавіку 2014 года Алена Чыжова паставіла свой подпіс пад зваротам дзеячаў культуры Расіі супраць дзеянняў кіраўніцтва Расеі на ўсходзе Украіны і ў Крыме. У маі 2018 года падпісалася пад заявай членаў Пецярбургскага ПЭН-клуба да ўдзельнікаў Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форумз з заклікам да вызвалення з-за кратаў Алега Сянцова і яго перадачы Украіне[1].

У маі 2019 года ў швейцарскай газеце Neue Zürcher Zeitung выйшла эсэ Чыжовай, якое выклікала рэзананс у Расіі, бо ў ім Чыжова абвінаваціла Іосіфа Сталіна ў патуранні планам Гітлера па знішчэнні Ленінграда і яго жыхароў. Палітолаг Наталля Елісеева накіравала ў Следчы камітэт Расіі заяву аб узбуджэнні супраць пісьменніцы крымінальнай справы па артыкуле 354.1 КК РФ (рэабілітацыя нацызму). 10 мая 2019 года сябры ПЭН-клуба выказалі салідарнасць з Аленай Чыжовай, але заўважылі пры гэтым, што «ў абмяркоўваемым артыкуле ёсць, на думку многіх, адна істотная недакладнасць. У самы суровы блакадны перыяд чыгуначныя зносіны з горадам былі перарэзаны, адпаведна, ні вываз ваеннай тэхнікі, ні падвоз сыравіны замест харчавання, пра што піша Чыжова, быў немагчымы.»

Сям’я

Удава Валерыя Возгрына (1939—2020), доктара гістарычных навук, прафесара СПБДУ,.

У Алены Чыжовай двое дзяцей[2].

Творы

Раманы

Узнагароды

Зноскі

  1. Литераторы и ученые выступили с заявлением «Спасти Олега Сенцова»
  2. «Время женщин» в Магнитогорском театре драмы
  3. Елена Семеновна Чижова. Биографическая справка
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Члены ПЭН-клуба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта