wd wp Пошук:

Алена Сцяпанаўна Леўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леўчанка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алена Сцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983, Гомель) — беларуская баскетбалістка, выступала на пазіцыі цэнтравой.

Біяграфія

Нарадзілася 30 красавіка 1983 года ў Гомелі. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнер — Віктар Арлоў. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску. На чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1999 года, на якім яна была прызнана лепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аукша Харыс і запрасіла на вучобу ў Амерыку. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа скончыла ўніверсітэт Заходняй Вірджыніі па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай NBA. Выступала за клуб «Шарлот». Пасля 6 гадоў, праведзеных у Амерыцы, вярнулася на радзіму. У 2010 годзе ў складзе Атланты Дрым згуляла ў фінале WNBA.

Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітая, Турцыі і іншых краін. Пасля амаль 2-гадовага перапынку ў спартыўнай кар’еры ў студзені 2021 года падпісала кантракт з грэчаскім «Панатынаікасам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіны[1].

Выступае за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 года. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Плакат салідарнасці з Аленай Леўчанка, Мінск, 4 кастрычніка 2020

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].

Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[3] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы[4]. 30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня)[5].

Спартыўныя дасягненні

Зноскі

  1. nn.by
  2. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)
  3. kp.by(недаступная спасылка)
  4. nashaniva.by
  5. Калинина, Надежда. Баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток. Ее задержали в аэропорту(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 30 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Ігракі ВІЧЫ Аістэс
Катэгорыя·Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра баскетбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Вісла» Кракаў
Катэгорыя·Ігракі «Шарлат Сцінг»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ігракі «Гарызонта» Мінск
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі «Атланта Дрым»
Катэгорыя·Ігракі «Вашынгтон Місцікс»
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Гожаў»
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Галатасарай» Стамбул
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі УГМК Екацярынбург
Катэгорыя·Баскетбалісткі Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Панатынаікос» Афіны
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта