wd wp Пошук:

Алена Станіславаўна Патапава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Патапава.

Алена Станіславаўна Патапава (27 сакавіка 1978, Скідзель, Гродзенская вобласць) — беларускі прафсаюзны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2].

Біяграфія

Нарадзілася 27 сакавіка 1978 года ў г. Скідзелі Гродзенскай вобласці.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях «Філалогія» і «Правазнаўства».

Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №28 г. Гродна; старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ТАА «ЗОВ», намеснікам генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўніча-мэблевае аб’яднанне «ЗОВ».

Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Совета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

З’яўляецца членам Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Узнагароды

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Гродненской области Архівавана 20 лістапада 2019.
  2. Патапава Алена Станіславаўна
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Скідзелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання