wd wp Пошук:

Алена Паўлаўна Макоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макоўская.

Алена Паўлаўна Макоўская ‎ (нар. 1970, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларуская грамадская дзяячка, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» з 2009 года.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.

У Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» прыйшла адразу пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1992 годзе па абвестцы на працу сакратара-рэферэнта. Працавала і ў іншых недзяржаўных арганізацыях, але ўвесь час была звязаная з «Бацькаўшчынай». Двойчы абіралася на пасаду старшыні Рады Згуртавання (2001—2009). Кіраўніком арганізацыі абраная на V з’ездзе беларусаў свету ў 2009 годзе.

У 2008 стала адной з каардынатарак грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У 2019 годзе з рэкамендацыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў была выбраная ў Еўрапейскую пісьменніцкую раду.

Мае сына.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта