wd wp Пошук:

Алена Мікалаеўна Калінічэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінічэнка. Алена Мікалаеўна Калінічэнка (нар. 17 лютага 1948, г. Гомель) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар хімічных навук (2000).

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971).

У 1971—1973 гадах стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1973 па 1976 — аспірантура. З 1973 года па 1979 год малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1979—1993 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1993—2000 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2000 года па 2003 год галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі».

2003—2005 гадах загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2005 года па 2008 год займала пасаду загадчыка аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2008 года намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», адначасова з 2013 года узначальвае НПЦ «ХімФармСінтэз»[1].

Узнагароды

За цыкл работ па распрацоўцы арыгінальных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці лінейкі проціпухлінных прэпаратаў узнагароджана Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Хіміка-энзіматычная мадыфікацыя кампанентаў нуклеінавых кіслот і біяхімічнае мадэліраванне як навукова-практычная аснова пошуку, стварэння і вытворчасці супрацьвірусных і супрацьпухлінных лекавых сродкаў», лаўрэат Прэміі Савета Міністраў Латвійскай ССР (1989). У 2007 годзе ёй прысуджана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі. У 2022 годзе ганаравана медалём Францыска Скарыны[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне арганічнага сінтэзу і даследаванне біялагічнай актыўнасці аналагаў нуклеазідаў, распрацоўка тэхналогій вытворчасці субстанцый і лекавых сродкаў (цытарабін, лейкладзін, флударабел, азацытыдзін, дэцытабін, пеметрэксед і інш.) дазволілі вырашыць важную навукова-практычную задачу па стварэнні прэпаратаў для лячэння анкагематалагічных захворванняў і арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь новага кірунку ў фармацэўтычнай галіны — вытворчасць сінтэтычных фармсубстанцый і проціпухлінных лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Азербайджане і інш. краінах.

Аўтар больш 250 навуковых прац, 6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і 12 патэнтаў; больш за 50 артыкулаў апублікавана ў вядучых замежных выданнях. Яе працы неаднаразова дакладваліся на міжнародных канферэнцыях.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. КАЛІНІЧЭНКА Алена Мікалаеўна
  2. Ордэны, медалі, ганаровыя званні. Дзяржузнагарод удастоены 75 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»