wd wp Пошук:

Алена Мацук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацук. Алена Мацук (1925) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Біяграфія

Нарадзілася ў 1925 г. у сялянскай сям’і ў в. Казяны Дзісенскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Вучылася ў Пастаўскім педагагічным вучылішчы. У 1946 г. далучылася да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў. Належала да пастаўскай групы арганізацыі. Пасля сканчэння навучання працавала настаўніцай пачатковай школы в. Заброддзе Пастаўскага раёна.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў арганізацыі: у давер да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі, і падштурхоўваў да тэрарызму. Алена Мацук была арыштавана 6 сакавіка 1947 г., асуджана ваенным трыбуналам войск МУС 20 ліпеня 1947 г. за «антысавецкую дзейнасць» і як «удзельніца нацыяналістычнай арганізацыі» да 8 гадоў канцлагераў. Пасля знаходжання ў дудзінскай перасылачнай турме трапіла ў нарыльскі лагер, дзе працавала ў карпусах медна-нікелевага камбінату ў лабараторыі кантрольна-вымяральных прыладаў.

Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітавана Вярхоўным Судом Беларусі 29 лістапада 1991 г.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154857.html Біяграфія Алены Мацук

Спасылкі

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх патрыётаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы