wd wp Пошук:

Алена Львоўна Шушунова

Алена Львоўна Шушунова (руск.: Еле́на Льво́вна Шушуно́ва; 23 красавіка 1969, Ленінград — 16 жніўня 2018, Санкт-Пецярбург) — савецкая гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка, неаднаразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і СССР, уладальніца Кубка свету і Кубка СССР, пераможца Гульняў Добрай волі (1986). Заслужаны майстар спорту СССР (1985). Стрыечная сястра паэтэсы Ларысы Шушуновай.

Біяграфія

Скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта (1991). Трэніравалася пад кіраўніцтвам Г. М. Рубцова, Т. Н. Ятчанка, В. Н. Гаўрычэнкава. Усталявала абсалютны рэкорд на Сусветнай універсіядзе ў 1987 годзе, выйграўшы ўсе шэсць залатых медалёў. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1989) і медалём «За працоўную адзнаку» (1985).

Пражывала ў Санкт-Пецярбургу, працавала ў гарадскім камітэце па фізічнай культуры і спорце.

У 2005 годзе была ўключана ў Міжнародную яўрэйскую спартыўную залу славы. Памерла 16 жніўня 2018 года ад ускладнення пасля пнеўманіі ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваная ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.

Зноскі

  1. https://www.lequipe.fr/Gymnastique/Actualites/L-ancienne-gymnaste-russe-elena-chouchounova-est-morte/931128
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Гімнасты СССР
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе