wd wp Пошук:

Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія

Але́на Лукрэ́цыя Карна́ра Піска́пія (італ.: Elena Lucrezia Cornaro Piscopia, [pisˈkɔːpja], 5 чэрвеня 1646 — 26 ліпеня 1684, Венецыя) — італьянскі матэматык і філосаф, першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень.

Біяграфія

Піскапія была дачкой пракуратара Венецыі. Атрымала добрую адукацыю, у прыватнасці валодала некалькімі сучаснымі і класічнымі мовамі, а таксама «свабоднымі мастацтвамі». Яна пагарджала фрывольнасцю венецыянскага грамадства і ў маладосці пайшла ў манашкі-бенедыктынкі. Піскапія з часам вырашыла цалкам прысвяціць сябе навуцы. У 1677 годзе яна правяла свой першы публічны дыспут у Падуанскім універсітэце. Першыя спробы абароны скончыліся няўдачай; апаненты лічылі, што месца жанчыны ў царкве, дзе яна павінна маўчаць, але ў выніку Піскапія дамаглася дазволу абараніць доктарскую дысертацыю. 25 чэрвеня 1678 яна стала першай жанчынай у свеце, якая атрымала званне доктара навук (у новы час першай жанчынай з доктарскай ступенню стала Стэфанія Валіска ў 1875 годзе).

Наступныя шэсць гадоў яна займалася выключна навуковай працай, у прыватнасці філасофіяй і матэматыкай. Памерла ва ўзросце 38 гадоў, як мяркуюць, ад рака. У 1688 годзе яе навуковыя дасягненні былі апублікаваныя ў Парме.

Прыжыццёвыя публікацыі

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Elena Cornaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Helena Lucretia Cornaro Piscopia // Collective Biographies of Women
  4. Elena Lucrezia Cornaro Piscopia // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Падуі
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Філосафы Італіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Жанчыны-вучоныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1684 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1646 годзе