wd wp Пошук:

Алена Дзмітрыеўна Квітніцкая

Алена Дзмітрыеўна Квітніцкая (руск.: Елена Дмитриевна Квитницкая; 8 кастрычніка 1919, Масква — 5 ліпеня 1981) — рускі савецкі гісторык архітэктуры. Кандыдат тэхнічных навук (1947).

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі архітэктурны ўніверсітэт (1941), працавала ў Цэнтральным НДІ прамысловых збудаванняў (1941—1947) і Цэнтральным НДІ тэорыі і гісторыі архітэктуры (1948—1981).

Пахавана на Пятніцкіх могілках у Маскве.

Дзейнасць

Аўтар шматлікіх прац па гісторыі архітэктуры Беларусі, у якіх разглядала пытанні планіроўкі і забудовы гарадоў і мястэчак, а таксама крэпасцей. Упершыню даследавала вялікую колькасць помнікаў жылой, грамадскай і культавай архітэктуры. Была членам рэдкалегіі навуковых зборнікаў «Архітэктурная спадчына»[1] (руск.: “Архитектурное наследство”) і «Праблемы гісторыі архітэктуры народаў СССР» (руск.: Проблемы истории архи¬тектуры народов СССР), адным з аўтараў энцыклапедыі «Мастацтва краін і народаў свету» (руск.: “Искусство стран и народов мира”, т. 1, М., 1962), «Усеагульнай гісторыі архітэктуры» (руск.: “Всеобщая история архитектуры”, т. 6. — М., 1968)[2]

Зноскі

  1. Зборнік «Архітэктурная спадчына» (Сборник “Архитектурное наследство” №№1-46.Указатель статей)
  2. «Усеагульная гісторыя архітэктуры» («Всеобщая история архитектуры» в 12-ти томах(1964—1977))

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры СССР
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятніцкіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы