wd wp Пошук:

Алена Васільеўна Чэкан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чэкан.

Алена Васільеўна Чэкан (укр.: Олена Василівна Чекан; 26 красавіка 1946, Кіеў — 21 снежня 2013, Кіеў) — савецкая і ўкраінская кінаактрыса, сцэнарыст, журналістка.

Біяграфія

Нарадзілася 26 красавіка 1946 года ў Кіеве.

Пасля заканчэння ў 1972 годз Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя Б. В. Шчукіна пачала мастацкую дзейнасць у якасці актрысы ў Тэатры на Малой Броннай (Масква), працягнуўшы яе ў Тэатры імя Пушкіна (Масква).

Вярнуўшыся ў Кіеў, працягнула мастацкую дзейнасць у Тэатры-студыі акцёра Кіеўскай студыі ігравога кіно імя А. П. Даўжэнкі, Тэатры-студыі «Сузор’е» (Кіеў).

Здымалася ў 1980-1990-х гадах. Стварыла монаспектаклі паводле вершаў Марыны Цвятаевай і Лесі Украінкі.

У 2001 годзе сумесна з Юрыем Макаравым напісала сцэнар да 4-серыйнага дакументальнага фільма «Мой Шаўчэнка».

Працавала на ўкраінскім тэлебачанні ў якасці аўтара і вядучай тэлепраграмы «Імгненні вечнасці» на «Інтэры», затым творчым рэдактарам праграмы «Дакумент» у тэлерадыёкампаніі «Студыя 1+1». З моманту заснавання ў 2007 годзе штотыднёвага грамадска-палітычнага часопіса «Український Тиждень» працавала там журналістам, памочнікам шэф-рэдактара.

Вясной 2012 года ў Алены дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу IV стадыі. Алена Чэкан перанесла тры аперацыі, апошнюю гама-нож зрабілі ў Празе ў шпіталі “На Гамолцы! пры падтрымцы супрацоўнікаў пражскай студыі «Радыё Свабода». Франтмэн рок-гурта ДДТ Юрый Шаўчук прысвяціў ёй свае сольныя канцэрты падчас тура з праграмай «Інакш» 5 чэрвеня 2013 года ў Кіеве і 19 верасня 2013 года ў Адэсе, просячы публіку дапамагчы Алене сабраць сродкі на хіміятэрапію.

Памерла 21 снежня 2013 года пасля працяглай хваробы[2].

Фільмаграфія

Па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, дэбютавала у кіно ў фільме «Салярыс» Андрэя Таркоўскага[2] (не пазначана ў тытрах).

Здымалася ў асноўным у 1980-1990-х гадах. Іграла ў фільмах:

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 ліпеня 2016.
  2. 1 2 Умерла журналистка и актриса Елена Чекан
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Журналісты Украіны
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сцэнарысты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе