Алена Васілеўна Абразцова (7 ліпеня 1939, Ленінград — 12 студзеня 2015, Германія) — савецкая і расійская оперная спявачка (мецца-сапрана), актрыса, педагог. Народная артыстка СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1976).
У 1964 годзе скончыла Дзяржаўную кансерваторыю імя Рымскага-Корсакава. У рэпертуары Абразцовай былі творы больш за 100 кампазітараў, якія яна выконвала як оперную, камерную і духоўную музыку, так і рускія народныя песні і рамансы, а таксама класічныя аперэты і джазавыя стандарты.