wd wp Пошук:

Алекторыя

Алекторыя (Alectoria) — род лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Апісанне

Слаявіна ніткаватая, разгалінаваная, звісае, або ўзнімаецца над субстратам, белавата-зялёная, жаўтаватая ці шаравата-карычневая. Пладовыя целы бакавыя, па краі слаявіны. Сумкі палкападобныя з 2—4—8 спорамі.

Экалогія

На Беларусі найбольш пашыраныя алекторыя шчацінкападобная (Alectoria setacea) і алекторыя пераблытаная (Alectoria nidulifera). Растуць на кары дрэў у хвойных і мяшаных лясах. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і летам.

Значэнне

Індыкатарныя расліны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пармеліевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта