wd wp Пошук:

Алекс Юшчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юшчанка. Алекс Юшчанка, сапр. Аляксей Якаўлевіч Юшчанка (2 жніўня 1917, с. Харужаўка, Недрыгайлаўскі раён, Сумская вобласць, Украіна — 27 снежня 2008) — украінскі паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Біяграфія

Скончыў Нежынскі настаўніцкі інстытут (1939).

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1935 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Да роднай зямлі» (1945), «Мая вясна» (1949), «Над шырокім Дняпром» (1951), «Людзі і кветкі» (1959), «Шаўчэнка ідзе па свеце» (1964), «Споведзь» (1971), «Родныя зоры» (1972), «Слова пра сяброў» (1976), «Цішыня ў росным вянку» (1981), «Высокая хваля» (1984) на тэмы дружбы народаў, працоўных будняў, Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар гумарыстычнага зборніка «Дружным пяром» (1973), кніг нарысаў і ўспамінаў «Бяссмертнікі» (кн. 1—3, 1974—1982), «У памяці маёй» (1986). Аўтар вершаў пра Беларусь, артыкулаў пра творчасць В. Быкава, А. Зарыцкага, Я. Коласа, І. Мележа, Р. Няхая, М.Танка. Прысвяціў вершы Я. Купалу, Я. Коласу, М. Танку, баладу «Абеліск у стэпе» В. Быкаву. Перакладаў на ўкраінскую мову творы беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Х. Жычка, А. Зарыцкі, Г. Каржанеўская, Г. Кляўко, М. Маляўка, М. Міровіч, В. Рагойша, М. Танк, М. Чарняўскі, У. Шахавец.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Паэты Украіны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Ніжынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Мікалая Гогаля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раменскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Украінамоўныя паэты