wd wp Пошук:

Алекс Салманд

Аляксандр Эліят Андэрсан Салманд (англ.: Alexander Elliot Anderson Salmond, больш вядомы як Алекс Салманд, англ.: Alex Salmond, шатл. гэл.: Ailig Salmond; нар. 31 снежня 1954, Лінлітгау) — шатландскі палітык, першы міністр Шатландыі з 16 мая 2007 года да 18 да лістапада 2014 года, лідар Шатландскай нацыянальнай партыі з 22 верасня 1990 года да 26 верасня 2000 года і з 3 верасня 2004 года.

Скончыў Сент-Эндрускі ўніверсітэт. З 1980 па 1987 гады служыў у Каралеўскім банку Шатландыі. Салманд ператварыў Шатландскую нацыянальную партыю ў другую па значэнні партыю рэгіёна. Незвычайна тое, што Салманд быў дэпутатам Палаты абшчын і не мог кіраваць фракцыяй нацыяналістаў у Галірудзе. Гэта пасада перайшла да яго намесніка. Пасля свайго перавыбрання, ён паставіў сабе мэту — заняць першае месца на рэгіянальных выбарах у 2007 года. І яму гэта ўдалося[2].

18 верасня 2014 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі ад Вялікабрытаніі[3], па выніках якога 55,3 % выбаршчакаў выступілі супраць незалежнасці. Пасля гэтага Салманд падаў у адстаўку з пасады першага міністра.

Зноскі

  1. Alex Salmond Праверана 1 мая 2020.
  2. Ал. А Громыко, Великобритания эпоха реформ, М 2007
  3. Scotland’s political bruiser — FT.com
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Члены парламента Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Палітыкі Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лінлітгау
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Сент-Эндрускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных