wd wp Пошук:

Алексіцкі сельсавет

Але́ксіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Глінішча[1].

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Алексічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Глінішчанскага, Княжыцкага, Моклішчанскага і Хвоінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Глінішча[2]. 20 верасня 2011 года былі ліквідаваныя пасёлкі Засценак і Нарыманаў (да 1929 года — Міхалёў)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[4], з іх 95,4 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[5].

Зноскі

  1. Алексичский сельсовет / Госкартгеоцентр Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юравіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Алексіцкі сельсавет