wd wp Пошук:

Алег Уладзіслававіч Ліскоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліскоўскі. Алег Уладзіслававіч Ліскоўскі (нар. 1949 —) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1981)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1949 годзе, беларус. У 1966 годзе са срэбным медалём скончыў сярэднюю школу ў г. п. Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці[3].

У 1966 годзе паступіў і ў 1972 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З першага курса інстытута вызначыўся ў выбары будучай прафесіі, займаўся ў студэнцкім навуковым гуртку пры кафедры псіхіятрыі, быў яго старастам[3].

У 1972—1973 гадах працаваў урачом-псіхіятрам у Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы ў в. Магілёўцы Пружанскага раёна. З 1973 па 1975 служыў у войску, быў пазаштатным псіхіятрам дывізіі[3].

У 1975—1980 гадах працаваў загадчыкам аддзялення у Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы. У 1980 годзе быў абраны па конкурсе асістэнтам кафедры псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута[3].

У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З мая 1993 года — дацэнт кафедры псіхіятрыі[3].

Выпускнік Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1972). У 1994—1999 — галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].

Навуковая дзейнасць

Сфера прафесійных інтарэсаў Ліскоўскага А. У. уключае пытанні псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі, медыцынскай псіхалогіі, генетыкі[3].

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/1470/
  2. 1 2 Лисковский, Олег Владиславович (кандидат медицинских наук; род. 1949) (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 Лисковский Олег Владиславович (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Псіхіятры СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Псіхіятры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорску