У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліскоўскі. Алег Уладзіслававіч Ліскоўскі (нар. 1949 —) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1981)[2].
Нарадзіўся ў 1949 годзе, беларус. У 1966 годзе са срэбным медалём скончыў сярэднюю школу ў г. п. Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці[3].
У 1966 годзе паступіў і ў 1972 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З першага курса інстытута вызначыўся ў выбары будучай прафесіі, займаўся ў студэнцкім навуковым гуртку пры кафедры псіхіятрыі, быў яго старастам[3].
У 1972—1973 гадах працаваў урачом-псіхіятрам у Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы ў в. Магілёўцы Пружанскага раёна. З 1973 па 1975 служыў у войску, быў пазаштатным псіхіятрам дывізіі[3].
У 1975—1980 гадах працаваў загадчыкам аддзялення у Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы. У 1980 годзе быў абраны па конкурсе асістэнтам кафедры псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута[3].
У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З мая 1993 года — дацэнт кафедры псіхіятрыі[3].
Выпускнік Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1972). У 1994—1999 — галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].
Сфера прафесійных інтарэсаў Ліскоўскага А. У. уключае пытанні псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі, медыцынскай псіхалогіі, генетыкі[3].