wd wp Пошук:

Алег Уладзіміравіч Молчан

Алег Уладзіміравіч Молчан (11 красавіка 1965, Мінск — 26 кастрычніка 2019Жэнева[1]) — беларускі кампазітар, піяніст, прадзюсар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 красавіка 1965 года ў Мінску ў сям’і прафесійнага музыкі. Вучыўся ў сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (ССМШ), якую скончыў па класе харавога дырыжыравання ў 1983 годзе[2].

Ва ўзросце 8 гадоў адбыўся дэбют Алега Молчана ў якасці кампазітара — ён напісаў і сыграў невялікую п’еску. У школьныя гады Молчан спяваў у хоры хлопчыкаў сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пад кіраўніцтвам Ігара Жураўленкі. Гэты калектыў выступаў на самых прэстыжных пляцоўках: Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, Домскі сабор, Эрмітаж, харавыя фестывалі ў Тарту[3]. Ужо ў той час кумірамі школьніка былі такія сучасныя кампазітары, як Яўген Глебаў, Райманд Паўлс, Куінсі Джонс, піяніст Оскар Пітэрсан, група Queen.

Кар’ера Алега Молчана як піяніста пачалася адразу пасля заканчэння ССМШ. Ён супрацоўнічаў з рознымі музычнымі калектывамі і граў сольныя праграмы. У 1985—1987 гадах Алег Молчан быў прызваны на тэрміновую ваенную службу, якую праходзіў у ансамблі песні і танца Белпалка (цяпер — Узорна-паказальны аркестр унутраных войскаў МУС Беларусі). У складзе гэтага калектыву ўдзельнічаў у канцэртах у 30-кіламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС. У войску напісаны харавы цыкл на вершы Янкі Купалы «Я нясу вам дар» (вык. Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі[4], дырыжор А. Саўрыцкі; Дзяржаўная акадэмічная капэла імя Р. Шырмы п/к Л. Яфімавай; Мінскі камерны хор п/к Н. Міхайлавай).[5][6].

Дэмабілізаваўшыся, Алег Молчан працаваў у Белдзяржфілармоніі ў якасці кіраўніка вакальна-інструментальнага ансамбля «Асарці», паралельна займаючыся аранжыроўкамі твораў і кампазітарскай дзейнасцю. У гэты перыяд у выдавецтве «Мастацтва» выходзяць яго першыя нотныя творы — «Рэгтайм», «Накцюрн» і «Чыпаліна».

З 1987 года Алег Молчан актыўна супрацоўнічаў як аўтар і аранжыроўшчык з вядучымі калектывамі і артыстамі. У прыватнасці, для аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга сумесна з паэтэсай Валянцінай Аколавай яны стварылі песенны цыкл «На рацэ Прыманцы».

У 1991 годзе Алег Молчан паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю на спецыяльнасць кампазіцыя ў клас прафесара Андрэя Мдзівані. У тым жа годзе народны артыст СССР Уладзімір Мулявін запрасіў Алега Молчана на працу ў дзяржаўны ансамбль «Песняры» ў якасці піяніста, аранжыроўшчыка і кампазітара, а фактычна ён стаў музычным кіраўніком калектыву. Афіцыйна ж на гэтую пасаду быў прызначаны ў 1998 годзе. Усе папярэднія 29 гадоў у штатным раскладзе «Песняроў» такой пазіцыі проста не існавала.

Памёр 26 кастрычніка 2019 года ў Жэневе. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчая дзейнасць

Дэбютам Алега Молчана ў «Песнярах» стала праграма «Ave sole, альбо Слова Скарыны»[7], напісаная ў суаўтарстве з паэтам-песеннікам Аляксандрам Лягчылавым. Менавіта яе знакаміты ансамбль не проста ўзяў у рэпертуар, а выканаў на канцэрце да свайго 20-гадовага юбілею. Гэтая праграма была адзначана і на рэспубліканскім конкурсе кампазітараў да 500-годдзя Францыска Скарыны: Алег Молчан быў уганараваны званнем лаўрэата ў намінацыі «Буйная форма».

Алег Молчан унёс вялікі ўклад у стварэнне рэпертуару[8] ВІА «Песняры» — гэта і яго аўтарскія[9] песні, і аранжыроўкі твораў Уладзіміра Мулявіна. Адзін з самых значных творчых праектаў «песняроўскага» перыяду Алега Молчана — праграма «Вянок».

Працуючы над гэтай праграмай, Алегу Молчану давялося рабіць выбар: навучанне ў кансерваторыі або «Песняры». Як прызнаўся сам кампазітар, тады не было нават часу пахадайнічаць пра акадэмічны адпачынак, і з кансерваторыяй прыйшлося развітацца.

У 1994 годзе «Песняры» шырока адзначылі 25-годдзе калектыву. Да юбілейнай праграмы «Голас душы» Алег Молчан рабіў аранжыроўкі, таксама прагучалі і яго аўтарскія творы: «Обманите меня»[10]., «Кума»[11], «Хрыстос уваскрос», «Малітва», новая версія[12] «Купалінкі» a cappella.

У 1996 годзе Алег Молчан сумесна з Уладзімірам Мулявіным працуе над стварэннем праграмы «Казацкая вольнасць», у якую ўвайшлі яго песенныя кампазіцыі на вершы Уладзіміра Някляева («Гуляй, казак»[13], «Ой, вы други»[14] і апрацоўкі народных песень («Распрягайте, хлопцы, коней»).

Алег Молчан прымаў удзел у запісе юбілейнага дыску «Песняроў» (1994)[15] на студыі Polygram (Галандыя) у якасці піяніста, кампазітара і аранжыроўшчыка.

Многія песні, напісаныя Алегам Молчанам у «Песнярах», ужо належаць да сучаснай песеннай класікі. Маладыя артысты ўключаюць іх у свой рэпертуар і перамагаюць з імі на прэстыжных музычных конкурсах. Вяршыняй творчасці Алега Молчана ў «Песнярах» лічыцца песня на вершы Янкі Купалы «Малітва»[16], якую ўзяў у свой рэпертуар Уладзімір Мулявін. Фактычна з першага выканання публіка ўспрыняла яе як духоўны гімн Беларусі.

Пасля смерці першага выканаўцы кампазітар стварыў некалькі версій «Малітвы». Твор неаднаразова гучаў у канцэртах да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (выканаўцы: Аляксандр Ціхановіч, Ядзвіга Паплаўская, Ірына Відава, вакальны гурт «Чысты голас», Алёна Ланская); падчас урачыстай цырымоніі «Малітва за Беларусь»[17] з удзелам прэзідэнта і кіраўнікоў усіх канфесій у Храме-помніку Усіх Святых; на аўтарскіх канцэртах Алега Молчана ў Палацы Рэспублікі і на Нацыянальным фестывалі[18] беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Алег Молчан напісаў харавую партытуру «Малітвы» для архіерэйскага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора[19] (рэгент Віталь Сабалеўскі), прэм’ернае выкананне якой адбылося на ХХVII Маскоўскім Велікодным фестывалі ў 2018 годзе.

У 2000 годзе Алег Молчан звольніўся з «Песняроў» і стварыў студыю гуказапісу пры Беларускім саюзе кампазітараў.

Вядомая прымаўка «Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім» ў поўнай меры адносіцца да Алега Молчана. У 2001 годзе ён быў запрошаны ў Дзяржаўны камітэт па справах моладзі на пасаду начальніка ўпраўлення па працы з творчай моладдзю ў РУП «Ювентус». Тут ён бліскуча спраўляўся з пастаўленымі задачамі і на высокім узроўні праводзіў шматлікія творчыя мерапрыемствы, у тым ліку фэстываль «За Саюз» у якасці мастацкага кіраўніка.

З 1994 года Алег Молчан цесна супрацоўнічаў у якасці кампазітара і музычнага прадзюсара са спявачкай Ірынай Відавай[20]. Гэты тандэм раскрыў яшчэ адну яркую грань таленту кампазітара: яго «модныя» песні сталі сапраўднымі хітамі і знаходзяцца ў гарачай ратацыі вядучых радыёстанцый. У 2006 годзе Ірына Відава з песняй «Думала» стала лаўрэатам радыёпрэміі «Залатое вуха»[21], а ў 2011 годзе з песняй «У апошні раз» атрымала прыз глядацкіх сімпатый Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне эстрады[22]. Абедзве песні напісаў Алег Молчан на словы Ірыны Відавай.

Брэнд «Песняры», створаны Уладзімірам Мулявіным, настолькі магутны, што па вялікім рахунку нікому з музыкаў гэтага калектыву не ўдалося зрабіць кар’еру па-за межамі ансамбля. Нікому, акрамя Алега Молчана. Яго таленту і бязмежных здольнасцяў хапае для таго, каб ісці наперад, а не ехаць у карэце мінулага, няхай і самай лепшай. Новыя песні Алега Молчана гучаць зусім не «па-песняроўску», але, як і калісьці, становяцца хітамі ў дзень прэм’еры. Так было з кампазіцыямі «Родныя песні»[23], «Дзве таполі»[24], «Песня мая»[25] на вершы Янкі Купалы, «Карабель маёй краіны»[26] на вершы Алеся Ліпая. «Будуць новыя песні на вершы нашых класікаў і сучаснікаў, — казаў Алег Молчан у адным з інтэрв’ю. — Не бачу сябе ў адрыве ад беларускай песні, беларускай культуры, таму што я сам — беларус»[27].

Алег Молчан складаў музыку для тэатра[28], паспяхова працуе ў сегменце камерцыйнай музыкі[29]: піша застаўкі для радыё і тэлебачання[30] («Рускае радыё», «Радыус ФМ»), у тым ліку замежнага; музычную рэкламу («5 элемент», «Белшына»[31], «Вem Bohnbau»); гімны карпарацый («Белтэлекам»)[32]).

Алег Молчан — актыўна працуючы кампазітар, і што важна, яго песні запатрабаваныя ў выканаўцаў. Менавіта таму ён адзін з нямногіх беларускіх кампазітараў, у творчым багажы якога чатыры аўтарскія канцэрты з удзелам папулярных артыстаў эстрады: 2008 год — «Родныя песнi»[33] ў Белдзяржфілармоніі; 2010 год — да 25-годдзя[34] творчай дзейнасці «Алег Молчан збірае сяброў»[35] ў Палацы Рэспублікі; 2015 год — юбілейны аўтарскі канцэрт «Песня мая» на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна[36]; 2016 год — «Малітва» ў Белдзяржфілармоніі[37].

Найбольш папулярныя творы

Песні

Назва песні на мове арыгіналуАўтар тэкстаўВыканаўцы
«Малітва»Янка КупалаВІА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін; Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, Вадзім Касенка, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Ірына Відава, вакальны гурт «Чысты голас»; Архірэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора
«Милая женщина»Аляксандр ЛягчылаўВІА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін
«Обманите меня»Максіміліян ВалошынВІА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін; Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская; Ірына Відава
«Кума»НароднаяВІА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін; Якаў Навуменка; Анатоль Кашапараў
«Христос воскрес»Дзмітрый МеражкоўскіВІА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін
«Маргарыта»Аляксандр ЛягчылаўВІА «Песняры», саліст Валерый Дайнэка; група «Спадчына», саліст Андрэй Усанаў
«Стася»Язэп ПушчаВІА «Песняры», саліст Валерый Дайнэка; БДА «Песняры»
«Юность» («Когда мы были юны»)Юрый РыбчынскіВІА «Песняры», саліст Ігар Пеня; Леанід Барткевіч, Вадзім Касенка, Анатоль Кашапараў
«Чужая» («Светит полная луна»)Аляксандр ЛягчылаўВІА «Песняры», саліст Ігар Пеня; Мікалай Скорыкаў
«Гуляй, казак!»Уладзімір НякляеўВІА «Песняры», саліст Ігар Пеня; Якаў Навуменка; гурт «Бацька атаман»
«Рождественская колыбельная»Невядомы польскі аўтар XIX стагоддзяВІА «Песняры», Дзяржаўны камерны хор Белаурсі
«Любовь сказала да»Ірына ВідаваІрына Відава
«Liebe Love L’amour»Ірына ВідаваІрына Відава
«Думала»Ірына ВідаваІрына Відава
«Парус» («Влюбленные глаза»)Ірына ВідаваІрына Відава
«Максидрайв»Ірына ВідаваІрына Відава
«Лунные танцы»Ірына ВідаваІрына Відава
«С Рождеством и Новым годом»Ірына ВідаваІрына Відава
«Самба листопад»Ірына ВідаваІрына Відава
«Тают чувства»Ірына ВідаваІрына Відава
«Талисман»Ірына ВідаваЯдвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч; Ірына Відава і Алег Молчан
«Заветная»Ірына ВідаваМікалай Скорыкаў
«Август»Леанід ПрончакМікалай Скорыкаў
«Ты мяне любiш»Максім ТанкБДА «Песняры»
«Гаснут звезды»Ірына Відавагрупа «By City»
«Шумiць шумненька гаёк»Янка Купалагрупа «By City»
«Песня мая»Янка Купалавакальны гурт «Чысты голас»
«Родныя песнi»Янка Купалавакальны гурт «Чистый голос»
«Красавица влюбится»Ірына Відававакальны гурт «Чысты голас»
«Карабель маей краіны»Алесь ЛіпайІрына Відава
«Раманс да N»Янка КупалаЛеанід Барткевіч
«Кружева сирени»Аляксандр ЛягчылаўЯкаў Навуменка
«Белая церковь»Аляксандр ЛягчылаўАлег Сямёнаў
«Все для тебя»Ірына ВідаваВадзім Касенка
«Кветка»Янка КупалаВадзім Касенка
«Дзве таполi»Янка КупалаІрына Відава, Акім Тышко

Аранжыроўкі

«Лявоніха» два варыянты (У.Мулявін, апрацоўка А.Молчан, М.Багдановіч)

Праграма «Вянок» цалкам (У.Мулявін, М.Багдановіч)

«Паляна» (І.Лучанок, А.Барский)

«Чырвоная ружа» (У. Мулявін, сл. нар.)

«Касіў Васiль сена» (нар. песня)

«Дорогой длинною» (Б.Фамін, К.Падрэўскі)

Праграма «Голас душы» (муз. У Мулявін і А.Молчан)

«Каля млына» (У.Мулявін, сл. нар.)

«Золотая осень» (Я.Глебаў, А.Лягчылаў) і інш., а таксама ўсе ўласныя аўтарскія творы.

Апрацоўкі

«Ой, сад-вiнаград» (нар.песня)

«Ты ж мяне падманула» (нар. песня)

«Распрягайце, хлопцы, коней» (нар. песня)

«Купалінка» вариант a capella (муз. В. Теравский, сл. народныя)

«Бывайце здаровы» (муз. И. Любана, сл. А. Русака) і інш.

Музыка для тэатра

Спектакль «Ніначка», пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага

Харавая творчасць

Цыкл «Я нясу вам дар» (сл. Я.Купалы)

Дыскаграфія

Грамадская дзейнасць

Алег Молчан вёў актыўную грамадскую дзейнасць у галіне абароны аўтарскага права і быў абраны старшынёй аўтарскага савета пры Нацыянальным цэнтры інтэлектульнай уласнасці[38]. У 2018 годзе Алег Молчан быў абраны прэзідэнтам Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў[39].

Памяць

26 кастрычніка 2020 года, праз год пасля смерці кампазітара, па ініцыятыве ўдавы Ірыны Відавай на будынку па Ракаўскай вуліцы, 20 у Мінску, дзе Алег Моўчан нарадзіўся і правёў першыя гады жыцця, была адкрытая мемарыяльная дошка (скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў)[40]

Цікавыя факты

Зноскі

  1. https://naviny.by/article/20191026/1572120953-oleg-molchan-muzykant-i-chelovek
  2. https://naviny.by/rubrics/culture/2015/04/10/ic_articles_117_188651
  3. https://naviny.by/article/20170930/1506758140-minsk-molodosti-nashey-oleg-molchan-i-irina-vidova-odin-gorod-na-dvoih
  4. https://philharmonic.by/ru/concert/akademicheskiy-hor-nacionalnoy-gosudarstvennoy-teleradiokompanii-respubliki-belarus
  5. http://www.choirbgam.by/wp-content/uploads/2011/01/А.Моучан-Дзве-таполі.pdf
  6. http://www.choirbgam.by/wp-content/uploads/2011/01/O_Molchan_U_zyalyonym_sadochku.pdf
  7. https://youtube.com/watch?v=oRB86t0cusE
  8. http://rusradio.by/index.php?option=com_content&task=view&id=340 Архівавана 18 ліпеня 2018.
  9. https://naviny.by/rubrics/culture/2010/01/29/ic_media_video_117_3854
  10. https://youtube.com/watch?v=jIa---pPzwU
  11. https://youtube.com/watch?v=CBqIg8gg5Qw
  12. https://youtube.com/watch?v=rwiDWd1StHs
  13. https://youtube.com/watch?v=pdrvzL4ACnM
  14. https://youtube.com/watch?v=sGKDC9XvcRM
  15. http://vma-pesnyary.com/discograph/cd.php
  16. https://youtube.com/watch?v=s_MFnZXICTQ
  17. https://youtube.com/watch?v=6tV_Efvw4nk
  18. https://youtube.com/watch?v=sZ3VmdtPHGM
  19. https://www.youtube.com/watch?v=4k2UpguabU0
  20. http://www.irinavidova.com/ Архівавана 18 ліпеня 2018.
  21. https://news.tut.by/culture/65849.html(недаступная+спасылка)
  22. https://www.sb.by/articles/natsionalnoy-muzykalnoy-premii-v-nominatsii-priz-zritelskikh-simpatiy-udostoena-irina-vidova.html
  23. https://youtube.com/watch?v=d7mG_4JmFC8
  24. https://youtube.com/watch?v=tE9XraO11fQ
  25. https://youtube.com/watch?v=TmVd6T9ji2Q
  26. https://youtube.com/watch?v=iqDkrI5K2e4
  27. https://naviny.by/article/20180113/1515844419-oleg-molchan-ne-vizhu-sebya-v-otryve-ot-belorusskoy-pesni
  28. https://www.rustheatre.by/repert/spektakl/47-show.html
  29. http://director.by/home/sobytiya-delovoj-zhizni/5617-osobennosti-natsionalnogo-shou-biznesa
  30. http://www.irinavidova.com/reklamnaia_muzika Архівавана 18 ліпеня 2018.
  31. http://excellent.by/wemake/video/Belchina
  32. https://beltelecom.by/gimn-rup-beltelekom Архівавана 25 ліпеня 2018.
  33. https://naviny.by/rubrics/culture/2008/05/29/ic_articles_117_157305
  34. https://naviny.by/rubrics/culture/2010/10/18/ic_news_117_356867
  35. https://www.sb.by/articles/est-muzyka-dlya-nog-a-est-dlya-dushi.html
  36. http://www.ctv.by/oleg-molchan-kompozitor-muzykalnyy-prodyuser-ne-mozhet-byt-lyogkoy-sudby-u-tvorcheskogo-cheloveka Архівавана 18 ліпеня 2018.
  37. http://www.belta.by/culture/view/oleg-molchan-prezentuet-programmu-molitva-na-stihi-janki-kupaly-185151-2016/
  38. https://naviny.by/rubrics/culture/2015/12/27/ic_articles_117_190576
  39. Алег Молчан узначаліў канфедэрацыю праваўладальнікаў ЕАЭС
  40. Мемориальную доску композитору Олегу Молчану открыли в Минске
  41. https://youtube.com/watch?v=9ZRcx1qzmQA
  42. https://youtube.com/watch?v=vs-0glZYfkY
  43. https://naviny.by/rubrics/culture/2015/05/05/ic_articles_117_188821
  44. https://www.sb.by/articles/rozhdenie-pesni.html?amp=1
  45. http://zviazda.by/ru/news/20190725/1564051685-malitva-molchana-kupaly-pesnya-no-1
  46. https://amp.kp.by/daily/27002.5/4063936/ Архівавана 5 жніўня 2019.
  47. https://naviny.by/article/20190712/1562929093-za-rodny-narod-belarusi-duhovnomu-gimnu-malitva-25-let
  48. https://www.sb.by/articles/uvazhayte-avtora-gospoda-khoroshie.html
  49. https://itunes.apple.com/ru/artist/ирина-видова/563959589
  50. https://store.cdbaby.com/Artist/IrinaVidova Архівавана 18 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Песняры
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта