wd wp Пошук:

Алег Уладзіміравіч Гарошка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарошка.

Алег Гарошка (19 лістапада 1989, Гродна, БССР) — беларускі хакеіст, абаронца мінскага клуба «Дынама», які гуляе ў КХЛ.

Кар’ера

Клубная

Алег Гарошка пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Шынніка», выступаючы да гэтага за фарм-клуб «Гомеля». У сваім дэбютным сезоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гродзенскага «Нёмана». У складзе роднага клуба Гарошка выступаў на працягу двух сезонаў, стаўшы ў сезоне 2010/11 сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі.

20 ліпеня 2011 года Алег, нягледзячы на шматлікія праблемы[1], падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтары месяца з мінскім Дынама»[2]. 5 верасня кіраўніцтва мэнскага клуба прыняло рашэнне падоўжыць пагадненне з Гарошка на адзін сезон[3]. 12 верасня ў матчы супраць омскага «Авангарда» Алег дэбютаваў у Кантынентальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартака».

Міжнародная

Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2011 года, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.

Зноскі

  1. Алексей Торбин: «Стоимость Горошко — 30-40 тысяч долларов. Ни 100, ни 150, ни 175 тысяч мы платить не намерены». sports.ru
  2. Олег Горошко подписал просмотровый контракт с «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама»
  3. Олег Горошко стал игроком «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Хакеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ХК Шыннік Бабруйск
Катэгорыя·Хакеісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ХК Юнацтва-Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па хакеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хакеістаў з састарэлымі параметрамі
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ХК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Хакеісты КХЛ
Катэгорыя·Ігракі ХК Дынама Мінск