wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Хазей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хазей. Алег Мікалаевіч Хазей (нар. 14 студзеня 1966, п. Ялта, Пэршатраўнэвы раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1990 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1990 годзе архітэктар Гродзенскага філіяла інстытута «Белдзіпрабуд», у 1991 годзе архітэктар Гродзенскага філіяла Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу, у 19921994 гадах архітэктар у ЗАТ «ВАНТ», у 19942001 гадах архітэктар у «Альянс-Арт», у 20012002 гадах майстар у ААТ «Гроднапрамбуд», у 20052006 гадах ізноў архітэктар у ЗАТ «ВАНТ», з 2006 года вядучы архітэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект», пасля кіраўнік групы (2007), галоўны архітэктар праектаў (2008).

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2009 года.

Творчасць

Асноўныя працы: жылыя дамы ў г. Навагрудку, г. Ашмяны, пірс лодкавай станцыі пансіяната «Свіцязь»; гасцініца з кафэ ў зоне Аўгустоўскага канала; ФАК, цэнтр абслугоўвання, гандлёва-выставачны цэнтр, маладзёжны цэнтр у мікрараёнах № 1, 2 у г.п. Астравец; мікрараён у г. Масты; мікрараён у г. Шчучын, рэканструкцыя фантана ў скверы паміж вул. Горкага-Міцкевіча ў г. Гродна (не рэалізаваны, стары фантан знесены ў 2016 годзе[1][2]); гандлёвы цэнтр у мікрараёне «Вішнявец-3»; рэканструкцыя будынка Гродзенскай абласной філармоніі па вул. Гарнавых, 17 (сааўтары М. І. Жучко, А. Сасім, Л. К. Дулуб, Р. Ю. Касперчык, Т. Корзан; узнагароджаны дыпломам МАСА ў 2019[3]).

Зноскі

  1. В Гродно благоустроят сквер между Горького и Виленской
  2. Бездействующий фонтан на улице Лермонтова в Гродно снова заработает
  3. Перечень и фото работ республиканского конкурса на лучший проект и постройку и протокол жюри

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці