wd wp Пошук:

Алег Данілавіч Калугін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калугін.

Алег Данілавіч Калугін (6 верасня 1934 года, Ленінград[1][2]) — былы генерал-маёр КДБ (1974 г.; пазбаўлены звання ў 2002 г.), былы высокапастаўлены кіраўнік падраздзяленняў цэнтральнага апарата і тэрытарыяльных органаў КДБ, грамадскі і палітычны дзеяч апошняга перыяду перабудовы ў СССР, народны дэпутат СССР.

У 1990 годзе выступіў на канферэнцыі Дэмакратычнай платформы ў КПСС з выкрывальнымі заявамі пра дзейнасць КДБ, пасля чаго быў запрошаны ў эфір тэлепраграмы «Пагляд» і пачаў даваць шматлікія інтэрв’ю савецкай і замежнай прэсе. Усе яго заявы КДБ афіцыйна назваў паклёпніцкімі. У пачатку 1990-х гадоў Калугін актыўна браў удзел у дзейнасці руху «Дэмакратычная Расія».

У 1995 годзе выехаў з Расіі ў ЗША, дзе да гэтага (у 1994 годзе) апублікаваў выкрывальную кнігу «Першае галоўнае ўпраўленне. Мае 32 гады ў разведцы і шпіянажы супраць Захаду», выступаў у прэсе і сведкам на судовых працэсах супраць выяўленых і арыштаваных агентаў КДБ-СВР.

У Расійскай Федэрацыі ў 2002 годзе быў завочна асуджаны за дзяржаўную здраду і прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем кары ў калоніі строгага рэжыму[3], па прысудзе Масгарсуда пазбаўлены воінскага звання, персанальнай пенсіі і дваццаці двух дзяржаўных узнагарод СССР. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і шэраг супрацоўнікаў расійскіх спецслужбаў звалі Калугіна «здраднікам»[4].

У 2003 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. Жыве ў ЗША, дзе займаецца грамадскай, выкладніцкай і публіцыстычнай чыннасцю.

Бібліяграфія

Літаратура аб Калугіне

Відэаматэрыялы с удзелам Калугіна і аб Калугіне

Зноскі

  1. Калугин О. Д. Прощай, Лубянка! — (XX век глазами очевидцев). — М.: Олимп, 1995. — 352 с. — ISBN 5-7390-0375-X
  2. Биография бывшего генерала КГБ СССР Олега Калугина // NEWSru.com
  3. Калугин дослужился до гражданства США Архівавана 10 ліпеня 2012.
  4. Калугин предложил свои услуги ФБР в конце 50-х годов(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2013. Праверана 6 сакавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Супрацоўнікі КДБ СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»